[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў
Yury Tarasievich
yury.tarasievich at gmail.com
Mon Dec 17 13:59:01 CET 2007
On Mon, 17 Dec 2007 14:00:42 +0200, Hleb Rubanau <g.rubanau at gmail.com> wrote:
> Юрась, я ўсяго толькі выклаў аргумэнты супраць, гэта не было папрокамі
> ні ў чый бок.
Дык і я — аргументы.
> Аргумент памеру, як мне падаецца, дастаткова важны для ўспрыманьня.
> Эканомія маўленчых высілкаў, ці як там гэты стары прынцып зваўся...
Эканомія месца на экране, і высілкаў чытання (руху вачмі). Але яна не можа пабіваць моўнай правільнасці.
> Абгрунтаваньне слова "настаўленьні" з задавальненьнем і цікавасьцю
> пачытаў бы, падкіньце спасылку, калі ласка?
Гэта калі знайду свае зацемкі (прапаноўваў не я, але я запісваў і абгрунтаванні, але гэта было з пяць гадоў таму). З памяці — Корань адпавядае сэнсу з'явы — "ставіць (як трэба)"; абвязка прыстаўкі і суфіксу ("на-" і "-енн") — аднатыпная з іншымі словамі падобнага прызначэння; гатовае слова мае адпаведны яму існуючы дзеяслоў "наставіць", які таксама мае падобны сэнс.
> Дарэчы... У чым, на Вашую думку, заключаюцца істотныя сэнсавыя
> адрозьненьні паміж выразамі "наладзіць праграму", "наладзіць гітару",
> "наладзіць пілараму"...? Чаму першы выраз няправільны, а трэці --
> правільны? Ці правільны другі выраз?
Ну, каб пацвердзіць гэта не "на пальцах", а навукова, трэба добры тлумачальны слоўнік. Колькі я ведаю-памятаю, то "адно ладзяць аднойчы", а "ставяць-перастаўляюць" — шторазу; настаўленні "меншыя" за наладку (пра якую дарэчы не ўпэўнены, ці можна ўжываць у множным ліку).
Ладу процістаіць бязладдзе, хаас, а аднаму настаўленню — проста іншае настаўленне.
Вось так я гэта бачу — пасля колішняга атрыманага мной тлумачэння я ўжо не раскопваў той тэорыі, а проста карыстаўся.
Гітару, усё ж, не ладзяць, а строяць, хоць там і лады. Такога, як "наладзіць праграму", я наогул не чуў ані разу — бывае "зрабіць (, каб працавала)", рускія: "отладіть", "настроіть".
У прынцыпе, я чуў такое: "наладзіць (рэч)", побач/назамен з разм. "зрабіць (рэч)", але *заўсёды* гэта значыла "зрабіць каб рэч (наогул) працавала".
А выдумваць можна і далей— лады, наставы, настроі, намеры :))
> Што да аргумэнту распаўсюджанасьці -- маеце рацыю, калі кажаце, што ні
> ў кога няма цалкам адэкватнага уяўленьня аб перавагах асноўнай масы
> карыстальнікаў беларускамоўных інтэрфэйсаў.
>
> Усё ж лічу патрэбным паведаміць, што паводле маіх назіраньняў слова
> "настаўленьні" ўваходзіць у тройку выразаў, што найбольш раздражняюць
> карыстальнікаў у беларускамоўных інтэрфэйсах (лідэры тройкі --
> "даньні" і "сталец").
За гэтых "лідэраў" — дакладней, за тое, што наогул паказаў іх, у якасці цікавых магчымасцяў, моўна непадрыхтаванай аўдыторыі — я вінаваты. У сябе з прадукцыі усе (?) сумлеўныя наватворы выкінуў даўно, а некаторыя ніколі і не ставіў.
І яшчэ наконт гэтай статыстыкі — ёсць у мяне *здагадка*, што на тыя словы проста факусіруецца раздражненне, якое вынікае з іншых прычын.
А мо', раздражняюць яны проста таму, што націск не азначаны, і людзі ставяць яго на рускі лад, на "е", а трэба на другі склад.
Ю.Т.
More information about the I18n
mailing list