[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў

Yury Tarasievich yury.tarasievich at gmail.com
Sun Dec 16 06:37:54 CET 2007


On Sun, 16 Dec 2007 02:19:14 +0200, Hleb Rubanau <g.rubanau at gmail.com> wrote:

> On Dec 15, 2007 10:10 AM, Yury Tarasievich <yury.tarasievich at gmail.com> wrote:
>
>> :)) Цікава, якія ў вас меркі "гегласці"? У тэрміне "наста`ўленні" вам не падабаюцца: а) этымалогія  б) марфалогія в) генеалогія г) колер д) пах е) нешта яшчэ?
>
> Мне не падабаецца наступнае:
> а) раздутасьць (11/12 літараў супраць 7)

:))) Даволі пацешная прэтэнзія.

А калі вам так не падабаецца _раздзьмутасць_, то, прынамсі, не пагаршайце яе — не пішыце 12 літар, дзе можна 11 і г.д. :) А калі на "тое" ёсць "вышэйшыя" меркаванні, то можа яны ёсць і на "гэтае"? :)

> б) наўрад ці словазлучэньне "наставіць (гадзіньнік, сістэму)"
> зьяўляецца шырокаўжываным і агульназразумелым.  Адпаведна, падазраю,
> што яно будзе дастаткова часта бянтэжыць карыстальнікаў.
> У дачыненьні да "наладзіць (гадзіньнік, сістэму)" падаецца, што такіх
> праблемаў будзе менш.

У нас *мова* нешырокаўжываная, дык, прабачце, на аснове *якога* досведу вы сцвярджаеце першае? Тое (пра гадзіннік) я, прынамсі, чуў ад жывых людзей.

А некім самастойна прызначаны *новы сэнс* для слова "наладка" хіба не блытаецца са значна больш вядомым сэнсам слова (як у "пуск і наладка" або "ладзіць"). І мала таго, чаму гэтае слова ўжываецца ў мн. ліку?

Шырокаўжыванасць абодвух словаў абмежаваная мікрасупольнасцямі карыстальнікаў. Рэальна, наш шырокі карыстальнік ведае "настройкі" (дакладней, "настройки").

Карацей, з аднаго боку маецца слова нешырокаўжыванае (дапусцім на хвіліну!), але моўна правільнае. З іншага боку, маецца слова нешырокаўжыванае, і да таго ж — цалкам выдуманае, моўна сумлеўнае, сэнсава — адарванае ад рэшты аднакарэнных словаў.

Што лепей? што ж лепей?!

:)))

> У пагоні за тэарэтычнай дасканаласьцю варта таксама не забывацца, што
> практычная мэта амаль любога тэкставага аздабленьня інтэрфэйсу -- у
> зручнай форме тлумачыць/падказваць карыстальніку рэчы, значэньня якіх
> ён пакуль ня разумее (прызначэньне пункту меню, сутнасьць праграмнай
> памылкі, г.д.).
>
> Адпаведна, інтэрфэйс, у якім трэба аналізаваць слова, каб зразумець,
> што яно азначае -- будзе малапрыдатным для кагосьці, апрэч моўных
> гурманаў.

Тэарэтычна — праўда, але папрокі скіраваныя не ў той бок.

Ю.Т.



More information about the I18n mailing list