[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў
Yury Tarasievich
yury.tarasievich at gmail.com
Sat Dec 15 16:49:49 CET 2007
On Sat, 15 Dec 2007 12:42:46 +0200, Gnu Belarusian <375gnu at gmail.com> wrote:
> On 12/15/07, Ihar Hrachyshka <ihar.hrachyshka at gmail.com> wrote:
>
>> > 1) Па XFCE4.4: дзесь "наладкі", дзесь "настаўленьні". Увогуле, другі
>> > тэрмін мне нейкі нягеглы.
>>
>> Гэта наватвор, таму і нягеглы.
>
> Дык, можа нах яго, гэты наватвор? Тым больш, што існуюць "наладкі"...
Лексіка — цуд.
Пэўна, здзіўлю, але "наладкі" — таксама наватвор, ды такі, які нясе іншы ад аднакарэнных словаў сэнс, і, т.ч. уносіць блытаніну.
Магчыма, не варта было некалі тлуміцца з перакладаннем, а ставіць паўсюль "канфігурацыю". І "цюнінг".
>> > 3) Якое становішча зь пераносамі для TeX, OOo? Нехта мусіў нешта
>> > адкрыць... Здаецца, гэта неяк зьвязана з ТБМ...
>>
>> Няма. Прычым тут ТБМ?.. Няўжо думаеце, што гэты апендыкс мае што сказаць
>> нашай супольнасці?
>
> Можа й не ТБМ, мо' які інстытут мовазнаўства... Карацей нейкая кантора
> з прэтэнзіяй на адзінаправільны погляд на мову. У іх былі нейкія
> напрацоўкі і яны абяцалі вось-вось зрабіць іх вольнымі. Даўно гэта
> было 4-5 год таму... Дакладна ня памятаю.
Ін-т мовазнаўства гэта тэарэтычныя асновы. Калі вам патрэбныя афіцыйныя тэрмінолагі, то яны існуюць у сістэме НАН РБ. Дзяржаўныя стандарты, дзе замацоўваюцца пэўныя тэрміналагічныя распрацоўкі — вядома, Дзяржстандарт.
Ю.Т.
More information about the I18n
mailing list