[I18n] i'm back :) і маю колькі пытаньняў

Gnu Belarusian 375gnu at gmail.com
Fri Dec 14 21:13:38 CET 2007


Прывітаньне ўсім!

Я не прымаў удзелу ў l10n працы колькі год, вось цяперака вяртаюся.
Маю колькі пытаньняў:

1) Па XFCE4.4: дзесь "наладкі", дзесь "настаўленьні". Увогуле, другі
тэрмін мне нейкі нягеглы.

2) Па Emacs: чаму беларускі мэтад уводу не дасланы распрацоўшчыкам?
Даводзіцца як і >4 гады назад усталёўваць уручную.

3) Якое становішча зь пераносамі для TeX, OOo? Нехта мусіў нешта
адкрыць... Здаецца, гэта неяк зьвязана з ТБМ...

4) Па OOo 2.2: ізноў "наставіць" ды "настаўленьні"... Мэню "Від" можа
лепей зрабіць "Алюстраваньнем"?

5) Хто-небудзь пачынаў працу над "абеларушваньнем" tesseract? Я крыху
пабалаваўся, здаецца, даволі простая задача...


More information about the I18n mailing list