[I18n] Re: Latin-2
Ігар Г
boox.svaboda2006 at gmail.com
Thu Nov 24 10:27:05 CET 2005
Дай Божухна, й шкварку да чаркі:)
Лякаль гэта ў Дэбіяне будзе мабыць няхутка, бо там вельмі доўгі працэс
уключэньня новых вэрсіяў у рэпазітар, тым больш зьмена GLIBC. У генту,
я думаю, гэты працэс будзе НАШМАТ хутчэйшы.
Наконт таго, што кірыліца ёсьць "русізмам" - ня згодны. Гэта асноўны й
найбольш распрацаваны ў пляне напісаньня альфабэт для беларускай мовы.
Таму я ічу, што карыстацца на афіцыйным узроўні трэба толькі ёю.
АДНАК: гэта ня значыць, што беларусы (нацыя, а не насельніцтва)
павінны забыцца на сваю родную лацінку. Яна таксама павінна
разьвівацца, бо гэта - адна з тых "фішак", якія можна ўдала
выкарыстоўваць для вылучэньня беларусаў з супольнасьці "брацкіх
народаў".
Карацей, магу сказаць адно - гэта новая лякаль нічога пакуль што
кардынальна ня зьменіць. Аднак гэта ёсьць падмуркам для магчымай працы
заўзятараў лацінкі.
(Дарэчы, у xorg-x11 я таксама дадаў раскладку для беларускай лацінкі
be(lat), таму можна ўжо карыстацца - залезьці на іх CVS і спампаваць
адтуль файлік. Калі каму цікава, можаце й запосьціць той самы файлик у
CVS Xfree86. Але мне гэта нецікава, ды й не хачу я дапамагаць хоць чым
гэтаму праекту...)
Ітак, якія вынікі:
1. Прапаную выказацца ўсім наконт лацінкі.
2. Прапаную тым, каго лацінка зацікавіла, адгукнуцца. Можа, Вы зможаце
чымсьці дапамагчы. Я, канешне, хацеў бы, каб быў сапраўдны ПРАЕКТ
лацінізацыі юнікса, але разумею, што магчымасьці ў нас невялікія, бо
НАС мала (а мо' я памыляюся?:))
On 11/24/05, Oleg Verych <olecom at gmail.com> wrote:
> On 11/21/05, Ігар Г <boox.svaboda2006 at gmail.com> wrote:
> > Дакладна так жа можна сказаць, што літара "у" напрыклад не выражае
> > НАША яе разуменьне:)
> > ł гістарычна склалася. І цяпер ужо не перайначыш. І наогул: давайце
> > тады тарашкевіцу адменім. Ёсьць носьбіты - павінна быць лякаль. Інакш
> > працэс разьвіцьця лацінкі абмяжоўваецца ТЭХНІЧНА. "Выбар - гэта й
> > ёсьць значэньне рэклямы". Людзі ЦЯПЕР маюць магчымасьць паглядзець на
> > лацінку беларускую без праблем.
> >
> Салют вам, гаспадар Г. Не ведаў я пра гэткае становiшча glibc.
> Вельмi ўзрадаваны, таk як разлiчваў на тое, што РЫП, як раз, тэхнiчным
> накаўтам прысуджаны да лацiнкi.
> Пасля амаль года жыцця у Чэскай Рэспублiцы i артыкула на
> <wikipedia.org> пра гiстарычны алфавiт, зразумеў, что калiсцi быў час,
> калi беларусы былi нацыяй (у сэнсе: мелi мову, зямлю, самабытнасць).
> Падабенства гучання на русскую мову + кiрыллiца == трасянка, а нi як
> не мова продкаў.
>
> З другога боку я не ведаю нi гiсторыi нi мовы, ад таго я лiчу что
> цяперашнiя жыхары
> на геаграфiчнай зямлi Беларуci гэта не нацыя i не патомкi
> (паслядоўнiкi) старажытных
> беларусаў.
> Калi тая лакаль GLIBC з'явiцца ў Debian GNU+Linux, будзе паднята
> чарка, а пакуль я спадзяюся на тое, что мне пашчацiць дя гэтага дажыць
> i чым магу буду дапамагаць.
>
> Усiм шчырае здякуй.
> echo ДАЛЕЙШЫЯ ДУМКI > mail "<olecomНАгмылКРОПКАком>"
>
More information about the I18n
mailing list