[I18n] Re: Latin-2

Ігар Г boox.svaboda2006 at gmail.com
Fri Nov 18 13:29:24 CET 2005


On 11/18/05, Yury Tarasievich <grog at grsu.by> wrote:
> On 18 November 2005 11:40, Ігар Г wrote:
> > On 11/18/05, Yury Tarasievich <grog at grsu.by> wrote:
> > > On 17 November 2005 18:23, Oleg Verych wrote:
> > > > Чаму ж не пайцi далей i не зрабiць падтрымку гiстарычнага алфавiту ?
> > > > Здаецца мне, што каранi страчаны канчаткова. RIP...
> > >
> > > А што здарылася? І чаму "latin-2"?
>
> > Здарылася тое, што я наканец дадаў у glibc лякаль беларускую
> > лацінскую: be_BY at latin
>
> Ды пра гэта -- ведаю. Але чаму былі ўзгаданыя "гістарычны алфавіт" і
> "latin-2" (то бо iso-8859-2)? Там што, зроблена на польскі лад? (ставіць яе
> мне няма як) І каму прысуджаны RIP?
Гістарычны алфавіт мабыць узгадалі, каб паказаць, што беларуская
лацінка маст дай:)
Па-другое, там унікодная лякаль.
Калі ты бачыў беларускую лацінку (lacinka.org напрыклад, тады можна
ўбачыць, што большае падабенства ў яе на чэскі альфабэт.
>
> > Таму можна ўжо спрабаваць яе. Зрабіў для таго, каб пераклады не
> > перамяжоўваліся (лацініца і кірыліца). Нават калі пастаўлена гэта
> > лякаль, усё роўна тыя праграмы, якія маюць толькі кірылічны пераклад,
> > будуць па-беларуску. Так што: на любіцеля.
>
> Не ведаў, што такое перамяжоўванне ўжо стала рэальнай праблемай... :)
>
Няма ніякай праблемы:) Я проста прадухіліў магчымыя праблемы ў
будучыні (а раптам зьявяцца шмат перакладчыкаў-аматараў_лацінкі?:)
А зрабіў я гэта, бо прыватна мне ВЕЛЬМІ падабаецца лацінка. Вось.
Опэн-сурс паходу нікому нічога не забараняе.

ПС: а захачу - і зраблю старабеларускую лякаль:) Камусьці гэта замінае?:)
(хм, дарэчы - ідэя:))
> Ю.Т.
>


More information about the I18n mailing list